У жніўні гэтага года пачаў працаваць беларускі Картограф (Google Mapmaker), а ў шэрагу моў онлайнавага перакладчыка кампаніі (Google Translate) урэшце з’явілася і мова нашай тытульнай нацыі. Распрацоўкі атрымалі шырокае абмеркаванне ў беларускамоўнай благасферы ды інтэрнэт-выданнях на беларускай мове.
У жніўні інтэрнэт-кампанія Google двойчы парадавала беларусаў. Па-першае, пачаў працаваць беларускі Картограф (Google Mapmaker), па-другое, у шэрагу моў онлайнавага перакладчыка кампаніі (Google Translate) урэшце з’явілася і мова нашай тытульнай нацыі. Нельга назваць крокі Google у бок беларусізацыі зусім ужо нечаканымі. І раней кампанія цешыла нас магчымасцю беларускага інтэрфэйсу ў пашукавіку. Але Картограф стаўся першым прадуктам Google, цалкам і прафесійна перакладзеным на беларускую мову, і, падобна, паклаў пачатак шляху Google насустрач беларускамоўным карыстальнікам. Тэкст цалкам.