24.09.2014 | Літаратура

Атрымайце свой скрутак з 墨瓦! 29 верасня – прэзентацыя рамана Віктара Марціновіча

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае 29 верасня у 19.00 у крэатыўную прастору “ЦЭХ” (пр. Незалежнасці 58/6) на прэзентацыю беларускамоўнай версіі рамана Віктара Марціновіча “Мова 墨瓦”

Віктар Марціновіч раскрые ўсе сакрэты трыядаў і адкажа на пытанні прысутных, а Ганна Хітрык і Павал Харланчук ужывуцца ў ролі генералаў і кантрабандыстаў. Вядоўцам мерапрыемства будзе Усевалад Сцебурака. Спецыяльныя госці – Лідзія Міхеева і Міхаіл Баярын.

Першыя сто прысутных атрымаюць падарункі – рупліва абраныя аўтарам фрагменты беларускай класікі – з тэксту “Мовы  墨瓦” і не толькі, ператвораныя ў папяровыя скруткі па адным яму вядомай тэхналогіі.

“Тое, што ў рэальнасці тэксту – кантрабанда, тут і цяпер для нашай культуры – каштоўнасць, якая завецца беларускай літаратурнай спадчынай. Мне здаецца, гэта вельмі станоўчая ідэя – калі людзі, што прыйшлі на сучасную літаратурную імпрэзу, панясуць з яе ў кішэнях фрагменты тэкстаў Галубка, Гарэцкага, Чачота – у якасці сувеніраў”, – кажа Віктар.

Усіх, хто прачытаў новы раман Віктара Марціновіча “Мова”, ці толькі збіраецца гэта зрабіць, усіх, хто даўно сочыць за творчым шляхам аўтара, кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на прэзентацыю рамана!

mova_web

Раман Віктара Марціновіча “Мова” можна яшчэ знайсці у наступных сталічных крамах:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72); “Кнігарня логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А); “Кніжны салон” (вул. Калініна, 5); “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2); “Веды” (вул. К.Маркса, 36); “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11); “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19); “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14); Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27); “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75)

А таксама у рэгёнах:

“Веды” (г. Віцебск, вул. Леніна, 54);“Светач” (г. Віцебск, вул. Кірава, 10); “Праметэй” (г. Гродна, вул. Савецкая, 10); “Іскра” (г. Берасце, вул. Пушкінская, 4); “Кніжны свет” (г. Ліда, пр. Перамогі, 33); “Спадчына” (г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 7); “Букініст” (г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 49); “Дом кнігі” (г. Наваполацак, вул. Маладзёжная, 145).

І ў інтэрнэт-крамах knihi.by, prastora.by і imbryk.by.

Хай жа “торкне і павалачэ”!

29 верасня 2014 г., 19.00.

Крэатыўная прастора ЦЭХ (Мінск, пр. Незалежнасці, 58/6, з боку вул. П. Броўкі).

Уваход вольны!


7 Каментаў у “Атрымайце свой скрутак з 墨瓦! 29 верасня – прэзентацыя рамана Віктара Марціновіча”

  1. migel says:

    Віця, зараз дачытаў да моманту дзе чувак удуў і ў’явіў сябе агентам дзяржкантролю. Я іржаў у голас ! ))) Дзякуй за добрую кнігу!

    • Мігель, спадзяюся, што табе патрапіў папяровы варыянт гэтым разам!

      • migel says:

        Так, самы настаяшчы – папяровы! Можна дакрануцца да тэксту па-сапраўднаму )) Набыў у дамку дзе жыў У.Караткевіч.

  2. Мікіта says:

    Віктар, у які дзень будзе прэзентацыя на кірмашы ва Франкфурце?

    • Дзякуй за пытанне. Спіс асноўных мерапрыемстваў з маім удзелам – вось тут, у канцы старонкі

      Übersicht
      Leseproben
      Empfehlungen
      Termine
      Downloads
      Roman
      400 Seiten
      gebunden
      EUR 24.90
      In den Warenkorb

      978-3-863910-85-3

      Paranoia — Viktor Martinowitsch
      Abbildung anzeigen
      Viktor Martinowitsch –
      Paranoia
      Aus dem Russischen von Thomas Weiler
      Erscheint am 29.09. – vorbestellbar!
      Ein totalitäres Regime im Osten Europas. Der junge Schriftsteller Anatoli lebt relativ unbehelligt – bis die geheimnisvolle Jelisaweta in sein Leben tritt, mit der er eine leidenschaftliche Affäre beginnt. Doch plötzlich ist Jelisaweta spurlos verschwunden und Anatoli wird vom allmächtigen Geheimdienst zum Gespräch gebeten. Einige Verhöre später löst sich die Grenze zwischen vermeintlicher Realität und Geheimdienstprosa auf. Die Paranoia schlägt zu.
      »Paranoia«, ein hochspannender politischer Thriller und eine tragische Geschichte von Liebe und Verrat, wirft nicht zuletzt ein Schlaglicht auf die Mechanismen eines totalitären Staates dreißig Jahre nach 1984.
      Mit einem Nachwort von Timothy Snyder.
      Mehr

      Viktor Martinowitsch
      Alle Bücher von Viktor Martinowitsch
      Leseproben

      Open publication – Free publishing

      Termine mit Viktor Martinowitsch
      09.10.2014 10:30 Frankfurter Buchmesse, Weltempfang, Halle 5.0, E 81, Frankfurt 10.10.2014 20:00 Evangelische Akademie Frankfurt, Frankfurt am Main 12.10.2014 20:00 Café Wagner, Jena 13.10.2014 20:00 Buchhandlung Wist, Potsdam 14.10.2014 20:00 Club der polnischen Versager, Berlin 15.10.2014 20:00 Horns Erben, Leipzig 16.10.2014 20:00 Hole of Fame, Dresden

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика