This movie requires Flash Player 9
16.02.2016 | Замежжа Літаратура

Аўтарка «Самабытнай Беларусi» прэзентавала сваю кнiгу ў ЗША

13 лютага, на сходзе Беларуска-Амерыканскага Згуртавання “Пагоня” ў Нью-Йоркскiм Манхэтане, адбылася сустрэча з Ірынай Шумскай (Хадарэнка), пісьменніцай і даследчыцай ў галіне культуралогіі. На мерапрыемстве была прэзентавана англамоўная кнiга “Distinctive Belarus. On the Roads of Dukes, Magnates, and Poets” («Самабытная Беларусь. Дарогамі князёў, магнатаў і паэтаў»). Выданне змяшчае шэраг нарысаў пра архітэктурную спадчыну Беларусі i звязаныя з ёй гістарычныя падзеі, прадстаўляе папулярныя легенды разам з малавядомымі фактамі з рэчаіснасці.

IMG_54381.1

На сустрэчы прысутнiчалi тры дзясяткi выхадцаў з Беларусi рознага ўзросту, якiя зараз жывуць i працуюць у Нью-Йорку i Фiладэльфii. Пашырэнне кантактаў памiж землякамi i захаванне нацыянальных культурных традыцый – прыярытэтныя задачы Згуртавання “Пагоня”.

IMG_54481_1

Падчас iмпрэзы спадарыня Iрына адзначыла, што беларусам замежжа неабходна пераадольваць сваю даўнiшнюю бяду – раз’яднанасць, а таксама ўзмацняць намаганнi ў кiрунку папулярызацыi беларускай культурнай спадчыны, скарыстоўваючы, сярод iншага, новыя медыя-сродкi i нестандартныя крэатыўныя метады. Толькi калi дзейнiчаць актыўна, нiколi не спыняцца i не скарацца адчаю, можна дамагчыся змен як у грамадска-палiтычным жыццi, так i ў сусветным стаўленнi да беларусаў – самастойнай нацыi з багатай гiсторыяй i адмысловай культурай.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика