Лідэр гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band” Юры Несцярэнка прадставіць сваю аўтарскую праграму, а таксама вядомыя творы з класікі блюзу і рок-н-ролу 14 траўня (чацьвер) у залі Тэатра рускага раманса (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2).
Пачатак канцэрту: а 19.00.
Квіткі: 15 000
Даведка і заказ квіткоў па тэл. 8029 692 06 01
Юры Несцярэнка – аўтар і выканаўца, гітарыст, лідэр гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”.
Неаднаразовы ўдзельнік фестываляў “Блюз жыве ў Мінску”, “Грыфаманія”, “Рок-каранацыя”, “Рок-кола” і многіх іншых.
У 1982 годзе заснаваў першы гурт “Последний шанс”, рэпертуар якога складаўся з кампазіцый расійскіх рок-гуртоў “Воскресение”, “Машина времени”, “Круиз”, “Динамик”, айчынных “Сузор’е”, “Песняры”, а таксама аўтарскіх твораў (песні і інструментальныя трэкі).
Пасля службы ў СА (1984 — 1986), падчас вучобы ў Мінскім інстытуце культуры, разам з былым удзельнікам гурта “Последний шанс”, бас-гітарыстам Ігарам Заскевічам заснаваў гурт “Рок-Транс-Авто”. Пасля заканчэння інстытута выступаў як аўтар-выканаўца, удзельнічаў у фестывалях “Магілёў-96”, “Рок-акустыка” і іншых.
У канцы 90-х быў запісаны дэма-альбом аўтарскіх песень “Советы, повести и приказы” (гукарэж. І. Заскевіч). Супольна з музыкамі, якія прымалі ўдзел у запісе, упершыню пад назвай “White Night Blues” выступіў на магілёўскім фестывалі “Последний эшелон” у 1999 годзе. Пасля гэтага — удзел у фестывалях “Протяг VI” (г. Роўна, Украіна), “Рок-манёвры” (г. Мінск), “Рок-Тайм”, “отНАШЕния” (г. Магілёў) і інш.
Альбомы:
Юры Несцярэнка “Свята Вялікіх Дажджоў” (з удзелам гуртоў “Крама”, “Палац”), “Ковчег”, 2006
Юрий Нестеренко «Пиротехнические этюды», «Ковчег», 2007
Складанкі:
“Тузін Гітоў-2005” West Rec (Несцярэнка і “Крама”)
“Тузін Гітоў-2006” West Rec (“White Night Blues”)
“Тузін Гітоў-2007” West Rec (“Nestary Band”)
“Blues.BY” 2008, «Ковчег» (“White Night Blues”)
Кліпы:
“Неба навокал”, 2009, рэж. А. Вечар
Удзел у альбомах іншых выканаўцаў:
“Лекарство от меланхолии” і Яўгеній Салдаценка, альбом “Ломтик манго”, 2007, West Rec