Дата: 20-10-2010,
Месца: Вільня,
Навучальны корпус ЕГУ, 213 аўдыторыя
пачатак: 13:00
Маладзёвая ініцыятыва StudAlliance і Еўрапейскагі гуманітарны універсітэт запрашаюць Вас на прэзэнтацыю ўнікальнай кнігі “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца” падрыхтаванай да 80-годдзя з Дня нараджэння і 50-годдзя з дня святарства айца Аляксандра Надсана.
Аляксандар Надсан – беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візытар для беларусаў-каталікоў у замежжы, а таксама Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
На 620 старонках змяшчаныя сотня арыгінальных артыкулаў 100 навукоўцаў з розных краін і творы 25 пісьменьнікаў.
Кніга гэта найперш канцэнтрацыя беларускай думкі пачатку 21 стагоддзя. Уключае наступныя раздзелы: Мовазнаўства, Гісторыя, Археалогія, Літаратуразнаўства, Скарыназнаўства, Кітабістыка, Кнігазнаўства, Фалькларыстыка і этнаграфія, Музыказнаўства, Культуразнаўства. Грамадазнаўства, Беларуская дыяспара, Чарнобыль, Біблеістыка, Сыстэматычнае і маральнае багаслоўе, Гісторыя Царквы, Патралёгія, Старажытны Блізкі Усход, Рэлігіязнаўства, Паэтычныя творы, Пралог і Эпілог. Шмат каляровых уклеек.
Цудоўнае мастацкае аздабленне і паліграфічнае выкананне.
Пад рэдакцыяй Ірыны Дубянецкай, Арнольда Макміліна, Генадзя Сагановіча.
Выданьне: Менск, “Тэхналёгія”. Наклад: 250 асобнікаў.
Прэзэнтацыя адбудзецца 20 кастрычніка ў навучальным корпусе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Пачатак у 13:00!
213 аўдыторыя!
Маладзёвая ініцыятыва “StudAlliance”
Прэс-служба: [email protected], афіцыйны e-mail: [email protected],
Кантактны нумар тэлефону: +370 675 16 062 Кірыл Атаманчык (каардынатар)
МІ “StudAlliance” у сеціве:
Можливо, ваш переглядач не підтримує формату цього зображення. LJ: stud-alliance.livejournal.com, сацыяльнае сеціва “Вконтакте”: vkontakte.ru/club2238234