22 кастрычніка беларускі пісьменнік і філосаф Ігар Бабкоў прэзентаваў у Варшаве свой раман “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”, перакладзены на польскую мову Малгажатай Бухалік. Прэзентацыя кнігі адбылася ў кнігакавярні “Тарабук” ў Варшаве. У Польшчу Бабкоў прыехаў з Берліна, дзе піша новую кнігу.