28 сакавіка, у суботу, адбудзецца спектакль Пана Скіргайлы і кампаніі “Здані з батлейнай скрыні”, прымеркаваны да Вялікадня і каляндарнае повязі між Калядамі і Вялікаднем.
Акторы, як старажытныя крэвы, будуць разыгрываць гэтыя падзеі, а напрыканцы ўчыняць Ваджэнне цмока і дадуць яму ваброку. У сярэдзіне спектаклю лялькі пакажуць, як святкуюць Вялікдзень саўрамённыя піплы і чым ета чравата.
Працягласць спектаклю — каля 40 хвілін.
А потым… Тэатр “Без тлуму і дыму” пакажа балет “Сцяна”. Але не пра тое, пра што вы падумалі.
Асобам бянтэжлівым просьба прыйсці і збянтэжыцца!
Гэткага квазі-балету вы яшчэ, пэўна, не бачылі!
Працягласць — таксама каля 40 хвілін.
Усё гэта — як бы Дзень тэатру. Ладзіць яго Ўладзімер Кустаў.
Вось ягоны тэлефон: +375 29 666 31 27.
А вось — Пана Скіргайлы: + 375 33 638 98 03.
Вул. Адзінцова, 10, пав. 2, пакой 237 (актавая заля), збор ад 15:00.
Як даехаць: два прыпынкі ад станцыі “Кунцаўшчына” (першы вагон ад цэнтру) аўтобусамі 101, 116, 121 у напрамку ад Сухарава.