12 — 14 чэрвеня на беларускай-літоўскай мяжы, каля Нарвіліскага замку будзе праходзіць трэці Міжнародны фэстываль музыкі і мастацтва “Be2gether”. 7 красавіка ў літоўскай амбасадзе ў Менску адбылася прэзэнтацыя імпрэзы.
Прэзэнтацыю адкрыў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Літоўскай Рэспублікі Эдмінас Багдонас:
“Я вельмі рады, што трэці год запар мой сябар і калега Гедрус Клімкявічус прыяжджае з адной мэтай — запрасіць вас у Нарвілішкі пабыць разам, паслухаць добрую музыку, папіць піва, якога ў Літве 100 гатункаў”.
Гедрус Клімкявічус — вядомы ў Літве бізнэсоўца, які трэці год запар на энтузіязме, на ўласныя сродкі, на тэрыторыі ўласнага замку ладзіць музычныя фэсты, куды запрашае ўсясьветна вядомых музыкаў:
“Мы пачынаем сёлета ня ў жніўні, а ў чэрвені: 12 — 14 чэрвеня, гэта зноў жа пятніца, субота і возьмем палову нядзелі. Пастараемся, каб была прадстаўленая розная музыка, розныя стылі на ўсе густы. Зноў жа будзе шмат творчых мастацкіх праектаў. Сёлета будзем запрашаць і творчыя сілы зь Беларусі”. Тэкст цалкам.