Пошук дзетак працягваецца! Яшчэ 7 імянных сюрпрызаў чакаюць сваіх уладальнікаў. Каб распачаць першы этап новага праекта, сутнасці якога “Будзьма!” пакуль не раскрывае, кампаніі засталося “атрымаць” фатаздымкі 7-мі дзетак – цікавыя, якасныя, энергічныя.
Мы атрымалі шмат мілых і вясёлых фатаздымкаў, але ўсё яшчэ шукаем дзетак з наступнымі імёнамі:
Анатоль
Ігнат
Куліна
Лявон
Ніна
Рэгіна
Тумаш
Дашліце фота свайго дзіцяці на [email protected] з пазнакай імені і атрымайце падарунак ад вядомых беларускіх паэтаў!
Праект стартуе 17 лютага. Спяшайцеся!