Бенедыкт Камбербэтч (“Шэрлак”) атрымаў ролю ў новым фільме Сяргея Бадрова, паведамляе Variety. Сцэнар вострасюжэтнага трылера пад назвай “Blood Mountain” напісалі Джонатан В. Стоўкс і Джон Рамана.
У цэнтры сюжэту — ваенны найміт, чый атрад падчас адказнай місіі трапіў у засаду і быў знішчаны. Галоўнаму герою давядзецца ў адзіночку даставіць у пункт прызначэння аднаго з самых небяспечных у свеце тэрарыстаў. Пераследваныя аднадумцамі тэрарыста і наймітамі-канкурэнтамі, гэтыя двое збіраюцца выжыць любой цаной.
Якую менавіта з гэтых роляў атрымаў брытанскі акцёр, пакуль не паведамляецца. Здымкі стартуюць у красавіку ў Марока.
Што да апошняга праекта Бадрова-старэйшага, фэнтэзі “Сёмы сын”, то яго вытворчасць завершаная. У расійскі пракат карціна выйдзе ў наступным годзе.