18.02.2013 | Музыка Тузін. Перазагрузка - 2

Песня “Пакуль” з «Перазагрузкі-2»: перамога на АНТ (+відэа)

Пераможцай першага канцэрту трэцяга сезону праекту “Я пою!” на тэлеканале АНТ стала Сабрына Бабшукова, якая выканала песню Алены Свірыдавай “Пакуль” у перакладзе Андрэя Хадановіча. Нагадаем, песня была створаная адмыслова для ўдзелу ў  праекце «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». Менавіта гэтую песню абрала для выканання на конкурсе тэлеканала АНТ «Я пою!» удзельніца Сабрына Бабшукова. У першы дзень конкурса гэта быў адзіны беларускамоўны нумар, які перамог па выніках галасавання гледачоў у зале.

Праект «Я пою!» дае магчымасць дзецям з дзіцячых дамоў, шматдзетных і няпоўных сямей раскрыць вакальныя здольнасці, выступіўшы на сцэне ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Глядзець увесь канцэрт

Праект, які быў адзначаны ў Беларусі ды атрымаў  шыльду «Сьвята маргінальнасьці і цуд дыпляматыі», працягвае актыўнае пострэлізнае жыццё. Песні з праекту можна замаўляць на хвалях беларускіх радыёстанцый, а аддзячыць некаторых з артыстаў можна на буйным партале Thankyou.ru.

Нагадаем, што гэта не першы пазітыўны “засвет” праекту грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і парталу “Тузін Гітоў” на тэлебачанні. Раней Аляксандр Рыбак заспяваў “Небасхіл Еўропы” па-беларуску на БТ падчас удзелу ў«Еўрафэсце». Як і ў праекце АНТ, песня з “Перазагрузкі” тады была адзіным беларускамоўным творам імпрэзы. Прыемнай тэндэнцыяй стала і тое, што пасля рэлізу “Перазагрузкі-2” навагодні канцэрт-2013 на АНТ быў цалкам пабудаваны на пераспевах вядомых песень па-беларуску.

Спампаваць увесь альбом

 

 


7 Каментаў у “Песня “Пакуль” з «Перазагрузкі-2»: перамога на АНТ (+відэа)”

  1. Хведар says:

    Але спявала яна надзвычай лажова.

  2. Marit says:

    Вocь, цяжкa пaвeрыць, штo гэтa cьпявae мaлeнькaя дзяўчынкa!

  3. Ales Plotka says:

    гледачы прагаласавалі за АДЗІНУЮ беларускамоўную песню ў конкурсе. ёсць меркаванне, што праблема палягае як раз у недахопе сваіх песень

  4. Кісель says:

    Спявае не нейкім украінскім дыялекце. Цудоўна

  5. Step says:

    Бедалага: яна ніколі ня чула гуку беларускай мовы, а тут бац – прымусілі. Вось так і Штырліц трэніраваўся, каб дастаць працу ў Абвэры. А Мюлер шчыра павЭрыў, што пЭрад ім чыстакроўны нЭмец, нават разам “Heil Hitler!” крычалі, а Героя Савецкага Саюзу далі адному.

  6. Ales Plotka says:

    уууууу якія метафары пайшлі

  7. verkeus says:

    а мне падабаецца

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика