21-22 ліпеня на тэрыторыі Музейнага комплекса “Дудуткі” адбудзецца фестываль “Наш Грунвальд”. Прапануем вам узяць удзел у конкурсе ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і гурта Pawa, адказаўшы на тры пытанні якога можна выйграць каштоўныя падарункі. Фольк – заўжды папулярна!
А гэта:
- 2 квіткі на фестываль “Наш Грунвальд” з удзелам гуртоў Стары Ольса, Re1ikt, Кашлаты Вох, Pawa, Irdorath ды многіх іншых. (Даезд пераможцы забяспечваюць сабе самастойна)
- Дыск з подпісамі музыкаў гурта Pawa
- Фірмовыя сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Пытанні:
1. Калі дзень народзінаў гурта Pawa? (Назваць канкрэтную дату)
(Падказка: гэта можа быць дата выхаду альбома, першы канцэрт ці першая рэпетыцыя)
2. Колькі фальклорных інструментаў у гурце Pawa грае на сцэне адначасова?
3. Колькі вядомых тыпаў дуды на Беларусі?
Адказы на пытанні можна адшукаць у суполцы гурта “ЎКантакце”
Адказы трэба падаваць у каментарах да допіса з конкурсам.
Вынікі будуць падзведзеныя ў пятніцу 20 ліпеня ў афіцыйнай суполцы гурта Pawa і на сайце budzma.org
Фольк – заўжды папулярна! Абяцаем ладзіць такія конкурсы рэгулярна.