Медыя-шоў праект “Бульбокс” выходзіць за рамкі ток-шоў і спрабуе новы фармат, спалучаючы жывы канцэрт, інтэрактыў з гледачом і, ясная справа, інтэрв’ю з улюбёнымі музыкамі. За адзін клубны вечар на сцэну пад камеры выйдуць тры групы і два вядучых, а ўсё, што будзе адбывацца ў гэты вечар, стане зместам найблізкіх эфіраў Бульбокса.
Цудоўнае ператварэнне адбудзецца 13 студзеня 2013 года ў клубе “Дудакінг”. Таму што!
Стары Новы Год – гэта выдатная падстава стаць новымі, успомніць мінулае і акунуцца ва ўлюбёнае.
Увага МУЗЫКАМ!
Тэма старановагодняга БУЛЬБОКС-LIFE – блюз, і ўсё яго варыяцыі.
Бульбокс чакае заявак на ўдзел!
А ўдзел для вас скончыцца вось чым:
Апроч сустрэчы са гледачамі і вашым фан-клубам, вы атрымаеце
– інтэрв’ю і фірмовую відэа-візітоўку
– паказ вашага кліпа (калі ёсць) у эфіры праграмы
– змантаванае шматкамернае канцэртнае відэа выступу са зведзеным гукам
– прама да і пасля канцэрту
– фотасправаздача
Вашыя прыхільнікі таксама маюць магчымасць “засвяціцца” у кадры: на кожным канцэрце ў зале працуе наш адмысловы карэспандэнт.
Усім жадаючым у эфір БУЛЬБОКС-LIFE – сюды: [email protected]
Заяўкi прымаюцца да 20 снежня.