This movie requires Flash Player 9
03.01.2017 | Музыка

Беларускамоўная песня «J:морс» аб’яднала спартыўных фанатаў (Відэа)

Заўзятары пяці беларускіх спартыўных клубах напярэдадні Новага году ў якасці віншавання запісалі супольнае выкананне песні «J:морс» «Блізка».

У ініцыяванай беларускім парталам TUT.BY акцыі ўзялі ўдзел прыхільнікі хакейнага «Дынама», гандбольнага СКА, футбольнай каманды «Крумкачы», міні-футбольнай каманды МАПІД і адзінага калектыва не з Мінска — Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова.

Песня пра важныя і блізкія кожнаму рэчы аб’яднала розныя віды спорту і нават заўзятараў з клубаў-сапернікаў. Падтрымаць удзельнікаў акцыі прыйшлі і самі музыкі «J:морс».

— Як правіла людзей падзяляюць умоўнасці, сацыяльныя і іншыя міфы, тое, што ім убіваюць у галаву, — пракаментаваў камандную працу Уладзімір Пугач. — Як толькі пачынаецца размова пра прыродныя інтуітыўныя рэчы, межы знікаюць. Становіцца зразумела, што ёсць шмат рэчыў, якія нас аб’ядноўваюць. Сёння мы гэта пабачылі! І гэта вельмі прыемна!


Відэакліп «Блізка» выйшаў 22 снежня і на розных сацыяльных сетках сабраў ужо больш за 40 тысяч праглядаў. Гэта першы сінгл з новага альбома «J:морс», выхад якога запланаваны на восень 2017. Канцэртная прэм’ера кампазіцыі адбудзецца 14 лютага на традыцыйным рамантычным канцэрце «J:морс» у Prime Hall. Квіткі ад 30 руб. Продаж: Ticketpro.by, Kvitki.by, Primehall.by, а таксама ў салонах «Связной» і «Евросеть». Інфалінія: (029) 851 77 06, (044) 551 77 06.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика