20.04.2017 | Літаратура

Беларуская аўтарка трапіла ў спіс самых уплывовых кніг свету

Карыстальнік сайта Reddit пад нікам Backforward24 склаў спіс самых уплывовых кніг з кожнай краіны.

Як адзначае nv.ua, спіс з 194 кніг аўтар склаў на аснове ўласнага даследавання, а таксама дапамогі іншых карыстальнікаў сайта. У дадатак карыстальнік склаў літаратурную карту свету з кніжных вокладак, размясціўшы культавыя творы ў адпаведнасці з краінамі.

Беларусь у гэтым спісе прадстаўленая кнігай “Чарнобыльская малітва” нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Дарэчы, ёсць у спісе і яшчэ адзін ураджэнец Беларусі — Адам Міцкевіч. Яго “Пан Тадэвуш” названы самай уплывовай кнігай польскай літаратуры.

Спіс самых уплывовых кніг у некаторых краіных свету выглядае так:

Паўночная і Цэнтральная Амерыка

Мексіка: Педра Парама, Хуан Рульфа
ЗША: Забіць перасмешніка, Харпер Лі
Канада: Аня з Зялёных мезанінаў, Люсі Мантгомеры

Паўднёвая Амерыка

Аргенціна: Выдумкі, Хорхе Луіс Борхес
Чылі: Дом духаў, Ісабэль Альендэ
Перу: Літума ў Андах, Марыё Варгас Льёса
Бразілія: Дон Касмура, Жуакін Марыя Машаду дэ Асіс

Заходняя Еўропа

Іспанія: Дон Кіхот, Мігель дэ Сервантэс
Францыя: Граф Монтэ-Крыста, Аляксандр Дзюма
Італія: Боская камедыя, Дантэ Аліг’еры
Вялікабрытанія: Гонар і прадузятасць, Джэйн Остэн
Швецыя: Дзяўчына з татуіроўкай дракона, Сціг Ларсан

Усходняя Еўропа

Польшча: Пан Тадэвуш, Адам Міцкевіч
Украіна: Смерць пабочнага, Андрэй Куркоў
Беларусь: Чарнобыльская малітва, Святлана Алексіевіч
Румынія: Лес павешаных, Лівіў Ребряну

Афрыка

Алжыр: Чужаніца, Альбер Камю
Конга: Антылюдзі, Соні Лабу
Паўднёвая Афрыка: Ганьба, Джон Кутзее

Азія

Турцыя: Мяне клічуць чырвоны, Архан Памук
Кітай: Сон у чырвоным цераме, Цао Сюэцынь
Японія: Сэрца, Нацумэ Сосэкі
Індыя: Бог дробязяў, Арундаці Рой

Акіянія

Аўстралія: Cloudstreet, Цім Уінтан
Новая Зеландыя: Людзі-скелеты, Кэры Х’юм

Еўрарадыё


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика