27.12.2016 | Музыка

Беларуская музыка ўключана ў нямецкі калядны календар

Пад «дахам» GFPS — Супольнасці студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе — ужо сёмы раз каманда энтузіястаў робіць варты ўвагі музычны праект. Ягоная задума ўзыходзіць да «каляднага календара», традыцыйнага кампанента снежаньскай святочнай атмасферы ў Нямеччыне. «Музычны калядны каляндар GFPS» выкарыстоўвае гэты звычай у сваіх мэтах — «узаемнага абмену» паміж краінамі рэгіёна. Паколькі таварыства дбае аб студэнцкім абмене паміж Нямеччынай, Польшчай, Чэхіяй і Беларуссю.

Картинки по запросу календарь

Так раптам Беларусь аказваецца ў той самай «Сярэдняй Еўропе», пра якую беспатольна і разважалі ў Беларусі ў 90-х.

Практычна «абмен паміж культурамі» адбываецца праз прэзентацыю музычнага відэа. «Музычныя цукеркі» адбіраюцца такім чынам, каб праз найбольш характэтныя прыклады музычнага мастацтва і ягонага візуальнага суправаджэння адбіць артыстычнае развіццё адпаведнай краіны.

«Музычны калядны каляндар» мае на ўвазе актыўны ўдзел іншых карыстальнікаў — функцыянаванне сайта абапіраецца на прапановы і каментаванне, а таксама на далейшае галасаванне інтэрнэт-грамады. Кожны ахвотны — праз адпаведны раздзел сайта — можа прапаноўваць свае ўлюбёныя відэакліпы.

З беларускіх гуртоў у хіт-парад на сайце найчасцей трапляў, натуральна, «Ляпіс Трубяцкой», а ў 2012-м кліп «Прынцэса» нават перамог у хіт-парадзе.

Іншыя гурты з Беларусі — «Тройца», Akute, Ili-Ili, «Серебряная свадьба», «Час лайна», Rockerjoker, Pomidor/Off… Макс Корж таксама там ёсць, як і «Саня астанецца с намі». Поўны архіў календароў даступны на сайце.

Інтэнсіўнсць абмену забяспечваецца таксама кароткімі звесткамі пра гурты, якія прэзентуюцца. Асноўныя мовы такіх прэзентацый — нямецкая і англійская. Гэтыя характарыстыкі даволі займальныя.

«Тройца» — як уводзіны «ў меланхалічны свет беларускай народнай музыкі».

«Час лайна» як сацыяльная крытыка.

«Brutto» — як настальгічны і сталы спеў дасведчаных рок-музыкаў пра партызанскае і барыкаднае змаганне (гаворка пра кліп «12 обезьян»).

«Серебряная свадьба» — як вясёлая мяшанка з французскага шансона, дыксілэнда, кантры, рускай народнай музыкі і лацінаамерыканскіх рытмаў.

Штодзённасць і таварыскасць беларускай правінцыі на кліпах «Рэха».

І гэтак далей.

Гэтае ўсё — пра хараство культурных кантэкстаў і нацыянальных рамак, і сутнасць такога роду праектаў — якраз нагадаць аб тым, што нельга звесці нацыянальную культуру да мовы ці грамадскага попыту, які, натуральна, паўсюль таксама адметны.

Гэтая розніца даволі выслізгвае са сціслых апісанняў кліпаў і выканаўцаў. Але назіраць за гэтымі немінучымі пры такім фармаце выдаткамі — цікава і павучальна. Ці зразумее нямецкі чытач, чаму «Час лайна» заклікае галасаваць за вусы? Найбольш верагодна, што не зразумее. Таксама як і пераклад «12 обезьян» на нямецкую мову — відавочна, у мэтах эканоміі, — пераўтварае платонаўскі «горад Чэвенгур» у нямецкае «eine Stadt».

Праект мае таксама старонку ў Facebook.

Антон Лявіцкі, Наша Ніва


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика