Культурніцкая пляцоўка “Беларуская Прастора” (www.Prastora.by) запрашае на Дзень віншаванкі! Мерапрыемства, якое адбудзецца 22 снежня з 18-й па 21-ю гадзіны ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, будзе праходзіць пад дэвізам: “Віншуем па-беларуску!”
Беларусаў вочна і завочна будуць віншаваць: Лявон Вольскі, Павел Аракелян, Зміцер Вайцюшкевіч, Генадзь Аўсяннікаў, Андрэй Хадановіч, Зміцер Бартосік, Серж Мінскевіч, Валярына Кустава, Леанід Дранько-Майсюк, Алена Масла, Юры Жыгамонт, Ларыса Мятлеўская, Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Алесь Пашкевіч, гурт GUDA ды іншыя.
Вас чакаюць калядны кірмаш з падарункамі, частаванне смачнай “Каляднай гарбатай” (http://prastora.by/insaje/
Прыходзьце самі, бярыце сяброў і сябровак, і прыводзьце з сабою дзетак – для іх будуць вясёлыя конкурсы, віктарыны і, натуральна, прызы!
УВАХОД ВОЛЬНЫ!
Чакаем вас на першым Дні віншаванкі! У якасці пропуску з сабою АВВА-вяскова мець: пазітыўны настрой і жаданне дзяліцца ім з іншымі!