Найвялікшы фестываль сучаснай беларускай культуры “Беларуская вясна 2009” адбудзецца з 3 па 18 траўня. Фестываль завітае ва Украіну ўжо трэці раз і распачнецца на Майдане Незалежнасці. Таксама “Беларуская вясна” наведае Львоў, Цярнопаль, Харкаў, Данецк, Івана-Франкоўск і іншыя гарады.
У гэтым годзе на свята завітаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў, этна-гурт “Джамбібум”, паэт Андрэй Хадановіч, мастак Алесь Пушкін, Вольны тэатр ды іншыя ўдзельнікі.
Сярод імпрэзаў “Беларускай вясны 2009” — музычныя канцэрты, паэтычны слэм, літаратурны вечар, кінапаказы і фотавыстава.
Арганізатары фестывалю — ініцыятыва “Салідарнасць”. Гэта супольнасць украінскіх беларусаў і неабыякавых да Беларусі ўкраінцаў, якія хочуць развіваць украінска-беларускія сувязі, а таксама творчая ініцыятыва “Беларускі дэсант” — аб’яднанне зацікаўленых беларускай культурай маладых людзей, гатовых прасоўваць гэтую культуру ва Ўкраіне.
“Беларуская вясна” сябруе з фестывалямі “DocuDays”, “WizzArt”, “Кіеўскімі лаўрамі” і “Семінарамі творчай моладзі”. Таксама фестываль падтрымліваюць кінаклуб “НаУКМА”, аб’яднанне “Остання Барикада”, часопісы “ШО” і “Телекритика”; “Молоде Радіо”, гарадскія парталы Azh.com.ua, Sumno.com. Партнёр фестывалю ў Беларусі — агульнанацыянальная культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” budzma.org.
Афіцыйны сайт фестывалю — belarus.org.ua
Праграма фестывалю ў Кіеве:
Уваход вольны, калі іншае не пазначана.
Перформанс “Лыжы на асфальце” —
3 траўня 13.00,
майдан Незалежнасці.
Карнавальнае шэсце “Вольнага тэатру”:
3 траўня 14.00,
Хрэшчацік.
Атмасфера сярэднявечнага карнавалу напоўніць галоўную вуліцу Кіева. У парадзе возьмуць удзел Вольны тэатр, барабаншчыкі, Кіеўскі тэатр агню.
Прэзентацыя мультымедыйнага дыску “34”, паказ найлепшых відэапрацаў:
5 траўня 18.30,
кінаклуб “НаУКМА”, Набережно-Хрещатицька, 27.
“34” — беларускі андэграўндны непалітычны CD-праект, які спалучае відэа, аўдыё, флэш-графіку, фота і тэксты. Праект прэзентуюць яго рэдактары.
Паказ фільма “Беларускі вальс” і выстава Алеся Пушкіна “Рукі беларусаў” — сумесна з “Семінарамі творчай моладзі”:
8 траўня 14.00,
Межигірська, 21.
Вядомы беларускі мастак і палітычны перфарматар Алесь Пушкін прэзентуе фільм пра сябе і выставу ўласных твораў.
Фотавыстава “Беларуская вытрымка, 30′”:
8—17 траўня,
галерэя “РА”, вул. Б.Хмельницького, 32.
Маладыя фотамастакі адлюстроўваюць на сваіх здымках беларускую сучаснасць ва ўсіх яе праявах.
Канцэрт гурту “Джамбібум” (этна-ф’южн):
11 траўня 19.00,
клуб “Чеширський кіт”, вул. Скляренка, 9.
Уваход 40 грн.
Гурт “Джамбібум” ужо добра вядомы ўкраінскім слухачам. Якаснае гучанне, цікавыя тэксты ды энергія маладых беларускіх музыкаў, як заўсёды, падораць сапраўдную асалоду ўсім аматарам этнамузыкі.
Камерны выступ гурту “Джамбібум” у Чайным клубе, акустыка:
12 траўня 19.30,
бульвар Дружбы Народаў 7, к.60.
Уваход 70 грн.
У ціхай залі Чайнага клубу “Джамбібум” упершыню выканае акустычную праграму. Гасцей чакае шмат добрай музыкі, смачнай гарбаты і сапраўдная хатняя атмасфера.
Паказ дакументальнага фільма “Каралеўства здохлых мышэй”, В.Дашук, 2009:
13 траўня 18.30,
кінаклуб “НаУКМА”, Набережно-Хрещатицька, 27.
Прэм’ерны паказ дакументальнага фільма вядомага беларускага рэжысёра Віктара Дашука.
Літаратурная вечарына У.Арлова і А.Ірванца:
14 траўня 18.30,
кнігарня “Є”, вул. Лисенка, 3.
Уладзімір Арлоў упершыню будзе ў Кіеве. Ён выступіць у пары са сваім перакладчыкам на ўкраінскую мову — вядомым украінскім пісьменнікам Сашком Ірванцом.
Камандны паэтычны слэм “Украіна — Беларусь”: матч-рэванш.
(Дата і месца будуць пазначаны на сайце belarus.org.ua.)
Пасля крыўднай мінулагодняй паразы, атрыманай ад Беларусі, украінская зборная настроена рашуча… У вялікай паэтычнай бітве за перамогу будуць змагацца найлепшыя паэты сваіх краін.
Круглы стол “Цэнзура ў СМІ, кнігавыданні: Беларусь — Украіна”, супольна з фестывалем “Кіеўскія лаўры”:
18 траўня 15.00,
Володимирська, 57, сярэдняя заля.
У сустрэчы возьмуць удзел беларускія і ўкраінскія рэдактары, журналісты, выдаўцы і пісьменнікі; да дыскусіі запрошаныя члены Нацыянальнай культурнай камісіі па пытаннях этыкі і маралі.
Кантакты:
Аріна Рябінська, прэс-аташэ фестывалю
+380977788683
+380934955455
[email protected]
Ілько Гладштейн, каардынатар фестывалю
+380632807335
[email protected]