Дабрачыннае задзіночаньне гістарычнага факультэту БДУ прэзэнтуе “Беларускі канцэрт”. Чакаем Вас 15 красавіка у 17.30 па адрасу : вул. Чырвонаармейская, 6, актавая заля гістарычнага факультэту.
Удзел прымуць: Кася Камоцкая, Андрэй Хадановіч, Андрэй Латушкін,Тацьцяна Беланогая, Сяргей Егарэйчанка (гурт ”The Dimsun”), Алесь Зайцаў (гурт “Босае Сонца”), гурт “Znarock”. Напрыканцы вечарыны – прэзэнтацыя кнігі Андрэя Хадановіча.