У Мінску на плошчы Свабоды з’явіцца новая вуліца, дом з чараўнікамі на ПМЖ і балкон для закаханых. Пра гэта паведамілі арганізатары «Джазавых субот з Банкам БелВЭБ» на прэс-канферэнцыі ў першы дзень лета.
Тры суботы запар у 20 гадзін па мінскім часе, 11, 18 і 25 чэрвеня, беларусаў чакаюць на джазавых канцэртах пад адкрытым небам. І, як запэўніваюць арганізатары, не толькі на канцэртах!
«Абапіраючыся на вопыт мінулых гадоў, ацэньваючы пажаданні гледачоў, мы вырашылі дапоўніць непасрэдна музычную праграму забавамі для ўсёй сям’і і для гледачоў любога ўзросту. Так, плошча Свабоды ператворыцца ў жывы арганізм, дзе кожны знойдзе сваю зону інтарэсаў і камфорту. Мы паклапаціліся і пра асаблівую зону даступнасці для людзей з інваліднасцю і пра тое, каб нават дзецям было цікава», — распавяла Наталля Куцан, дырэктар міжнароднага фонду «ІДЭЯ».
Новая вуліца з’явіцца на плошчы Свабоды ў перыяд «Джазавых субот каля ратушы з Банкам БелВЭБ». Кулінарная духмяная Vulitsa.Ezha ў стылі джаз адкрые гасцям простую ісціну: вулічная ежа можа быць не толькі смачнай, але і карыснай, вытанчанай, як у найлепшых рэстаранах свету.
Маленькія прыхільнікі джазу, аматары чароўных цудаў абавязкова зацікавяцца чароўным хаткай. У ёй паселяцца чараўнікі і для кожнага госця будуць ператвараць малако і садавіну ў дзівосны цуд-кактэйль. Хатка будзе абсталяваная спавівальным столікам, каб маладыя бацькі не спяшаліся пакідаць джазавыя канцэрты для вырашэння надзённых праблем іх дзіцяці.
Закаханыя, так, менавіта вы! Плануеце зрабіць прапанову другой палавіне, уразіць нястрымным крэатывам, але яшчэ не прыдумалі, як? У міжнароднага фонду «ІДЭЯ» традыцыйна ёсць ідэя! З 6 чэрвеня на радыё UNISTAR стартуе праект #jazzLove. Гэта конкурс фота з гісторыяй, той самай, галоўнай, пранізлівай, захапляльнай, якая гаворыць аб тым, што фота закаханых — гэта не проста карцінка, а цэлы Сусвет! Фота і аповед пра гэта дасылайце на адрас [email protected]. У жывым эфіры вядучага радыё краіны кожную пятніцу 10, 17 і 24 чэрвеня, напярэдадні «Джазавых субот з Банкам БелВЭБ», будзе разыгранае рамантычнае спатканне на балкончыку, з якога адкрываецца цудоўны від на сцэну. Хіба гэта не выдатны спосаб сказаць пра галоўнае?
Акрамя таго, цягам усіх «джазавых дзён» пройдзе конкурс сэлфі «Я ў джазе». Убачыць Мінск з вышыні птушынага палёту, атрымаўшы магчымасць пракаціцца на верталёце ад групы кампаній А100, зможа той, хто пераможа ў конкурсе. Падрабязнасці на старонках «Комсомольской правды в Беларуси».