Адна з рубрык новага праекта КінаБлог на тэлеканале БелМузТВ – трэйлер блакбастара па-беларуску. Аўтары праекта — кампанія Cinema Pride, якая стварыла музычныя кліпы Лявону Вольскаму, гуртамМутнаевока і Akute. Партнёр беларускамоўнай рубрыкі — кампанія “Будзьма беларусамі!”.
У гэтым выпуску:
Трэйлер на беларускай мове “Чаппі”.
А таксама:
• Нядобрыя меркаванні Сержа-Добрага Жука да Дня святога Валянціна;
• Госць у студыю – актрыса Алеся Грыбок;
• КінаНавіны;
• Агляды навінак мінскага пракату: “Зразумей мяне, калі зможаш”, “50 адценняў шэрага”, “Губка Боб 3D” і “Kingsman. Сакрэтная служба”.
КінаБлог — гэта аўтарскі праект кампаніі Cinema Pride, якая займаецца вытворчасцю тэлеперадач, рэкламных ролікаў, музычных кліпаў (Лявон Вольскі, Мутнаевока, Akute). Партнёр рубрыкі “Трэйлер” — кампанія “Будзьма беларусамі!”