5 лістапада ў Полацку пачнецца ХІІІ Міжнародны фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі”. На гэты раз фестываль прысвечаны памяці Мікалая Ільніцкага, былога дырэктара Полацкага Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка.
Мікалай Ільніцкі заўчасна пайшоў з жыцця два гады таму. Сёлета яму споўнілася б 60 год. Падчас фестывалю, што працягнецца да 30 лістапада, запланавана серыя арганных канцэртаў памяці Мікалая Ільніцкага.