Адукацыйны праект “Чытаем па-беларуску з velcom”, які з поспехам прайшоў у мінскіх школах, будзе працягнуты ў рэгіёнах Беларусі. Асветніцкая ініцыятыва па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ахопіць 25 школ ў кожнай вобласці краіны.
Першыя рэгіянальныя ўрокі для малодшых школьнікаў будуць арганізаваны ў красавіку і маі 2016 года ў Гомелі, Брагіне, Рэчыцы, Светлагорску, Мазыры і Жлобіне. А напачатку новага навучальнага года каманда праекта “Чытаем па-беларуску з velcom”, у якую ўвайшлі вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, прыедзе з захапляльнымі заняткамі ў школы Брэста і Брэсцкай вобласці.
Плануецца, што праект ахопіць у агульнай колькасці 150 школ па ўсёй Беларусі, і больш 15 000 вучняў пачатковых класаў атрымаюць дадатковыя веды па роднай беларускай мове, літаратуры і культуры. Настаўнікі праекта – вядомыя беларускія пісьменнікі, акцёры і тэлевядучыя: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юры Жыгамонт, Таццяна Сівец, Алена Масла. Падчас урокаў у абласных і раённых цэнтрах вучні змогуць не толькі пазнаёміцца з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, але і атрымаюць практычныя навыкі роднай мовы ў захапляльнай форме. Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcomпры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Юлія Барадун-Ваніна адзначыла:
“Мы вельмі радыя, што адукацыйны праект “Чытаем па-беларуску з velcom” выходзіць у рэгіёны. Гэта азначае, што ініцыятыва падтрымана не толькі дарослымі, але, галоўнае, цікава дзецям. Вельмі важна фарміраваць культуру чытання і прывіваць любоў да кнігі малодшым школьнікам. І мы вельмі спадзяемся, што да праекта далучацца і іншыя беларускія пісьменнікі, публіцысты, баечнікі і паэты”.
“Сацыяльны праект “Чытаем па-беларуску з velcom” стартаваў у кастрычніку 2015 года. Удзел у ім ужо прынялі больш за 4000 юных мінчукоў, – каментуе начальнік аддзела карпаратыўных камунікацыйvelcom Вячаслаў Смірноў. – І гэтыя ўрокі паказалі, што такі фармат заняткаў па-сапраўднаму запатрабаваны і прыносіць дзецям не толькі веды, але і пазітыўныя эмоцыі. Высокую адзнаку “Чытаем па-беларуску з velcom” далі і эксперты – на III штогадовай прэміі ў вобласці карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, праект быў прызнаны лепшым у катэгорыі “Адукацыя”.
Пісьменніца, паэтка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова пракаментавала: “Для пісьменніка ўдзел у праекце – гэта магчымасць дапамагчы настаўнікам адкрываць для дзяцей чароўны свет роднай мовы і літаратуры, пашыраць далягляд і асабіста знаёміць дзяцей з творчасцю беларускіх літаратараў. Пасля першых заняткаў праекта “Чытаем па-беларуску з velcom” у Мінску вучні і настаўнікі пакінулі выдатныя водгукі. Таму цудоўна, што праект працягваецца: на мой погляд, кампанія velcom пачала вельмі патрэбны праект для школ нашай краіны”.
Галоўная задача сацыяльнага адукацыйнага праекта “Чытаем па-беларуску з velcom” – падтрымаць і развіць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры ў малодшых школьнікаў. Спецыяльна для праекта распрацаваны інтэрактыўныя ўрокі, падчас якіх вучні 2-3 класаў не толькі знаёмяцца з сучаснай беларускай літаратурай і пісьменнікамі, але і атрымліваюць практычныя лінгвістычныя навыкі.