Грамадскае аб`яднанне “Фокус-група” і Гродзенскае абласное грамадскае аб`яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” запрашаюць адукатараў і прадстаўнікоў арганізацый адукацыйнага накірунку на цыкл сустрэч-прэзентацый адукацыйных праграм па правах чалавека “Адукацыйныя праграмы па правах чалавека: еўрапейскі і беларускі досвед” (да 80-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека).
Мерапрыемствы ладзяцца 6, 9 і 11 снежня 2008 арганізацыямі-удзельнікамі Працоўнай групы па адукацыі дзяцей і моладзі правам чалавека (wgcre.net) у межах Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы (adukatar.net).
Падчас сустрэч арганізатары плануюць прадставіць уласны і еўрапейскі досвед рэалізацыі адукацыйных праграм па правах чалавека.
Тэрміны правядзення і тэмы сустрэч:
6 снежня 2008, 15.00-18.00
• КОМПАС і КАМПАЗІІТА – праграмы і інструменты Рады Еўропы па адукацыі дзяцей і моладзі правам чалавека.
9 снежня 2008, 18.00-21.00
• Праграма “Права на кожны дзень”.
11 снежня 2008, 18.00-21.00
• Працоўная група па адукацыі дзяцей і моладзі правам чалавека
• Інтэрнэт-рэсурсы па адукацыі дзяцей і моладзі правам чалавека
• Метадычны дапаможнік «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй»
(кожны ўдзельнік прэзентацыі атрымае асобнік!)
Месца правядзення сустрэч: г. Мінск, пр. Партызанскі, 2-4В-529 (офіс Грамадскага аб’яднання “Фокус-група”).
Правілы ўдзелу: Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе па E-mail: [email protected]
Дадатковая інфармацыя: (+375 17) 298-39-33, (+375 29) 671-41-19. Кантактная асоба: Андрэй Ляўко.
Анкета-заяўка ўдзельніка сустрэчы-прэзентацыі адукацыйнай праграмы па правах чалавека
1. Прозвішча: _________________
2. Імя, Імя па бацьку: _________________________
3. Арганізацыя, якую прадстаўляеце: _______________________________
4. Кантактны тэл.: _____________________
5. Адрас электроннай пошты: _____________________
6. Адзначце сустрэчу-прэзентацыю, у якой жадаеце ўзяць удзел (можаце адзначыць некалькі мерапрыемстваў):
( ) КОМПАС і КАМПАЗІІТА – праграмы і інструменты Рады Еўропы па адукацыі дзяцей і моладзі правам чалавека (6 снежня 2008, 15.00-18.00).
( ) Праграма “Права на кожны дзень” (9 снежня 2008, 18.00-21.00).
( ) Працоўная група па адукацыі дзяцей і моладзі правам чалавека. Інтэрнэт-рэсурсы па адукаці дзяцей і моладзі правам чалавека. Метадычны дапаможнік «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй» (11 снежня 2008, 18.00-21.00)
7. Ваш досвед і/ці планы ў галіне адукацыі дзяцей і моладзі правам чалавека? ____________________________________________________________________________
____________________________________________________________________________
____________________________________________________________________________
Анкету-заяўку дасылайце на E-mail адрас:
[email protected] ці на fax: (+375 17) 298-39-33