У катоў з’явілася сваё мабільнае дастасаванне. Snapcat – гэта першая праграма, распрацаваная спецыяльна для таго, каб каты змаглі рабіць фота ў жанры selfie.
Пры запуску на экране смартфона з’яўляецца чырвоная кропка, якую кот інстынктыўна хоча «злавіць». Калі яго лапка дакранаецца да тачскрына, спрацоўвае камера. Фотаздымак можна апрацаваць з дапамогай фільтраў, пасля чаго выкласці ў сацсетцы «Фэйсбук», «Твітэр» ці EyeEm.
Бясплатнае дастасаванне пакуль даступна толькі ў Android-версіі на Google Play. Snapcat не прэтэндуе на вялікі прарыў, аднак ужо 10 000 чалавек яго спампавалі.