Берасцейскія музыкі сумесна з Берасцейскім гарадскім аддзелам па справах моладзі 31 траўня ў ДК Прафсаюзаў (малая зала) ладзяць дабрачынны рок-фэст «Падаруй дзецям сонца!!!» з удзелам гуртоў D_tails, Sciana, «Слайды», INTRA MUROS, Ushuaia ды «Спрат».
Усе грашовыя сродкі ад канцэрту пойдуць дзецям-інвалідам у берасцейскі цэнтр карэкцыйнага развіцця «Стымул».
Пачатак а 17-й, дабрачынны ўзнос 5 000 рублёў.