24-26 лістапада ў Познані, у межах дзён славянскай культуры, пройдуць дні Беларусі.
24 лістапада, у 17.00 у галерэі Arsenał адбудзецца адкрыцьцё выставы беларускіх мастакоў: Юры Якавенкі, Аляксандра Сільвановіча і Уладзіміра Блюдніка.
24 лістапада, у 19.00 у клюбе Blue Note пройдзе канцэрт ‘Народныя гукі Беларусі’ (Паліна зузіна – сьпеў, Вадзім Швэд (гармонік)
25 лістапада, у 14.000 у галерэі Arsenał адбудзецца літаратурная прэзэнтацыя. Удзельнікі: Юры Гумянюк, Віталь Воранаў, Уладзімір Блюднік, Давід Юнг. Мадэратар прэзэнтацыі: праф. Багуслаў Бакула.