Дні Культуры Незалежнай Беларусі гэта шырокая прэзэнтацыя беларускай культуры, якая часта функцыянуе паза афіцыйным абаротам. Ініцыятыва мае на мэце збліжэньне двох культураў – польскай і беларусакай, а таксама прэзэнтацыю сучаснай беларускай культуры. У межах фэстывалю адбудуцца: фальклёрны канцэрт гуртоў з Польшчы і з Беларусі, якія сваё натхненьне чэрпаюць, з шырока зразумелай народнай культуры, выстава беларускага сучаснага мастацтва, выстава працаў дзяцей з Гародні, фільмовыя прэзэнтацыі, прэзэнтацыі матар’ялаў кнігі пра Францыска Скарыну. Удзельнікамі праэкту зьяўляюцца пісьменьнікі, музыкі, мастакі з Польшчы і Беларусі.
Падрабязная праграма тут.