Прадусарскі цэнтр “ПАН-студыя”, часопіс «РиО» і вялікая кампанія неабыякавых творчых людзей і калектываў у рамках шчырага праекта «Апэльсін Alive» 18 красавіка а 19:00 у Клюбе ім. Дзяржынскага праводзяць дабрачынны Добры Вечар памяці Андрэя Фёдаравіча Андросіка, выдатнага тэатральнага рэжысэра й пэдагога, пакінуўшага па сабе сьветлую памяць годных людзей і немалую глыбокую і разнастайную тэатральную спадчыну.
Дастаткова згадаць культавы спэктакль – знакамітую «Камэдыю», што зьбірае поўныя залі ўжо 15 гадоў, і дзесяткі вучняў, якія складаюць залаты фонд беларускай акцёрскай прафэсіі. Людзі, якія ведалі Андрэя Фёдаравіча як сябра, пэдагога, рэжысэра й калегу, створаць своеасаблівы «Хатні тэатр» і зробяць гэты вечар па-сапраўднаму Добрым, напоўненым сьветлымі ўспамінамі, яркімі цытатамі ды новай творчасьцю. Гледачы змогуць убачыць сваіх любімых актораў, музыкаў ды іншых прадстаўнікоў «творчага цэху», якія працуюць у розных тэатрах і жанрах, у адной праграме.
На сцэне чакаюцца:
Уладзімер Кандрусевіч
Аляксей Дудараў
Вячаслаў Іназемцаў і тэатар InZhest
Артур Шуляк
Алена Казанцава
Анатоль Голуб
Эмілія Пранскутэ
Ігар ды Алег Сідорчыкі
Генадзь Фамін
Сяргей Кавальчык
Аляксандра Сандлер
Абдул Насэр Саід
Яўгенія Кульбачная
Вольга Залесская & Дыліжанс-jazz
“ДетиДетей”
Тэатар “Кампанія”
Тэатар сучаснай харэаграфіі «D.O.Z.SK.I.»
Беларускі рэспубліканскі тэатар юнага гледача
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар ім. М. Горкага
Нацыянальны акадэмічны тэатар ім. Я. Купалы
ды іншыя цудоўныя асобы.
Сродкі, сабраныя ад продажу квіткоў на вечарыну, будуць скіраваныя на аплату помніка Андрэю Фёдаравічу Андросіку.
Дзе: Клюб ім. Дзяржынскага
Калі: 18 красавіка а 19:00
Тэлефоны для даведак: (029) 6782399, #294 22 22