На вуліцы Купрэвіча ўсталяваная мемарыяльная дошка ў гонар Аляксандра Махнача (1918-2006), прафесара, доктара геолага-мінералагічных навук, акадэміка НАН Беларусі. Аляксандр Махнач – выбітны беларускі геолаг, шырока вядомы спецыяліст у галіне геалогіі і пошукаў карысных выкапняў. Беларускі навукоўца з’яўляўся акадэмікам Расейскай акадэміі прыродазнаўчых навук, займаў пасаду ганаровага прэзідэнта Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўнічых навук.
Адкрыццё мемарыяльнай дошкі адбылося 8 снежня. Зрабіў дошку аўтар “Звона свабоды” скульптар Алесь Шатэрнік.