Падзяліся сваім натхненнем з іншымі! Не пішаш? Самы час пачаць! Электроннае выдавецтва «Bybooks» чакае вершы, апавяданні і навэлы маладых аўтараў. Будзе выдадзена 10 кніг. А тром лепшым рэцэнзентам – чыталкі Amazon Kindle! Дэдлайн 15 лістапада 2013.
Конкурс аўтараў
Калі табе ад 16-ці да 30-ці – можаш выкладаць тут свае тэксты. Гэта могуць быць:
– вершы (у падборцы — не болей за 5 вершаў);
– апавяданні, навэлы (да 12 старонак тэксту 12-м кегелем з 1,5 інтэрвалам).
На падставе каментароў, рэцэнзій, а таксама нашага рэдактарскага досведу мы штомесяц абіраем з ліку аўтараў таго, чыя кніга выйдзе пад лагатыпам BYBOOKS. Мы плануем выдаць каля 10 кніг – палова з іх мусіць быць на беларускай мове.
Конкурс рэцэнзіяў
У ім можа ўзяць удзел кожны жадаючы, не зважаючы на ўзрост. Рэцэнзіі трэба размяшчаць у адпаведнай рубрыцы. Прыз за найлепшую рэцэнзію (у нас іх тры!) – Amazon Kindle.
Каб прыняць удзел у конкурсах, неабходна зарэгістравацца на сайце і дадаць твор альбо рэцэнзію.
Фэйсбук-старонка праекта.
Пытанні можна задаць у каментарах або звярнуцца на пошту [email protected].
www.ampby.org паводле www.bybooks.eu/konkurs