У аснову кампазіцыі “Юр’я” лягла песня з юр’еўскага вясновага абраду, які з’яўляецца адной з асаблівасцяў рэгіёна Панямоння і нават у нашы дні, напоўнены ахоўнай і рэпрадукцыйнай магіяй. Па сутнасці гэтая песня – замова аб добрым ўраджаі, а ў хрысціянскі час такія песні сталі звяртаць менавіта да Бога.
З гэтай песняй злучана цэлая гісторыя ў нашым творчым жыцці – для пачатку мы яе зрабілі ў праекце “ЯкДзень” (Аляксей Ворсоба&Ірэна Катвіцкая), потым неверагодны Андрэй Жукаў далучыўся да нас (ці мы да яго) і мы зрабілі гэту кампазіцыю ў праекце New Image Orkestra ўжо ўтраіх у стылі кібер-фолк. Дарэчы, пяць гадоў там, менавіта Жукаў, непрадсказальны, бязрукі і геніяльны, ўбачыўшы нас у розных праектах – у мяне была група Akana-NHS, у Аляксея яго стварэнне Port Mone – прапанаваў аб’яднаць нашу музычнасць у адной кропцы арт прасторы.
Праз 3 гады мы вярнуліся да гэтай песні зноўку і яна стала першай песняй “дуэта AGATA” – ўжо ў новай форме, гармоніі і іншай інтэнцыі. Я думаю, песні маюць не толькі свой лёс, але і абсалютна дакладна свой характар. Гэта песня не адпускала нас і мы працягвалі шукаць у ёй тое, што яшчэ не адчынена – з намі яе грала скрыпка, віяланчэль, індыйская флейта і ноўтбук з усімі магчымасцямі электроннай музыкі. У выніку паўстала тая выява, якую мы прэзентуем у “Юр’е” цяпер – тэмперамент барабанаў, перкусіі, рухомасць бас-гітары, пяшчотнасць індыйскай флейты- банцури, нашы акардэон і вакал. І мы вельмі ўдзячныя Андрэю Міцкевічу за натхнёныя і самаадданыя здымкі і мантаж відэа, бо бюджэту на кліп у нас не было зусім. Гэта наша агульная праца, яна заклікана несці простую радасць і ўсмешку.
Вялікае дзякуй: Уладзіміру Патапенку за запіс пілотнай версіі, Ягору Джэйгала – за чароўнае гучанне флейты-банцури, Андрэю Жукаву – за запіс, саўнд інжэнерынг, звядзенне і майстэрынг, Андрэю Міцкевічу – за фота і відэа здымкі. І дзякуй усім, хто спяваў яе ў розных пакаленнях, каб мы маглі пачуць і зноў паўтарыць “Юр’я” ужо ў іншую эпоху і з іншай гісторыяй.