Гурт «Детидетей» у першы дзень вясны скончылі працу над сваёй песьняй «Гімн моладзі» і прэзэнтуюць яе ў новым туры на ТГ. Гэта першы беларускамоўны твор з рэпэртуару каманды Ганны Хітрык, запісаны ў студыі. Падчас жывога выкананьня гэтай песьні, прыхільнікі гурта перадаюць з рук у рукі сьцяг каманды. «Для мяне гэтая песьня такая ж блізкая, як і ўсе астатнія, а для нашых прыхільнікаў яна пэўна асаблівая», — кажа Ганна Хітрык. Дарэчы, некалькі прадстаўнікоў фэн-клюбу каманды ўзялі ўдзел у запісу «Гімна моладзі». Падрабязней.
Нагадаем, 5 сакавіка «Детидетей» даюць сольны канцэрт у менскім «Рэактары».
Канцэрт будзе ладзіцца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!”
Кошт квіткоў ад 20 000 да 30 000.
Даведкі 6490888
Фота з афіцыйнага сайта гурту detidetey.com.