Дзень віншаванкі, які быў запланаваны на 18 гадзінаў 22 снежня у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, пераносіцца на іншы дзень. Змены адбыліся па незалежных ад арганізатараў абставінах. Калі будзе прызначаны дакладны час правядзення мерапрыемства, будзе дадаткова паведамлена праз сродкі масавай інфармацыі і сацыяльныя сеткі.
Да таго часу, Дзень віншаванкі пераходзіць у онлайн і набывае фармат відэавіншаванняў. Усе выступоўцы, якія планавалі выступіць сёння, зробяць гэта пры дапамозе сучасных тэхнічных сродкаў. Такім чынам, мы запускаем бестэрміновую акцыю “Віншуем па-беларуску!” – і запрашаем кожнага прыняць у ёй удзел, зрабіўшы сваю відэавіншаванку!
ps. Свае ідэі і прапановы просім дасылаць на пошту акцыі “Віншуем па-беларуску!” – [email protected]