Шмат новага знойдуць чытачы нас старонках 38-га нумару часопісу “Дзяслоў”. А яшчэ пабачаць і новыя літары беларускага альфабэту.
Вершы Генадзя Бураўкіна, Уладзімера Арлова, Ніны Мацяш, Марыі Баравік, прозу Сяргея Дубаўца, Кастуся Тарасава, Андрэя Федарэнкі, Сяргея Рублеўскага, дзёньнікавыя запісы Міхала Дубянецкага ды шмат іншых твораў знойдуць прыхільнікі сучаснай беларускай літаратуры на старонках новага, трыццаць восьмага нумару незалежнага часопісу “Дзеяслоў”. Тэкст цалкам.