18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. У гэты дзень прынята яшчэ раз звярнуць увагу на адметныя помнікі гісторыі і культуры. А таксама адчуць значнасць гістарычных мясцін і прыналежнасць да свайго краю.
Для жыхароў і гасцей Віцебска экскурсія “Па старым горадзе” адбудзецца 18 красавіка. Пачатак а 14.00, сустрэча каля Ратушы. Экскурсія бясплатная.
Давайце лепей даведаемся пра той край, у якім мы жывем!
Тэлефон для даведак: +37529 755 03 70 (Зміцер Рагачоў)