Амаль 140 эскізаў тэатральных касцюмаў і дэкарацый са збору літоўскага Музея тэатра, музыкі і кіно прадстаўлены ў арт-цэнтры Марка Шагала ў Віцебску. Гэта ўнікальная падзея ў культурным жыцці горада.
Імя Мсціслава Дабужынскага цесна звязана з імём Марка Шагала і з Віцебскам. Дабужынскі быў адным з першых настаўнікаў Шагала – ён выкладаў малюнак у студыі Званцевай ў Санкт-Пецярбургу, дзе вучыўся Шагал. У Віцебску жыў бацька мастака, Валяр’ян Дабужынскі. А ў 1918 годзе Марк Шагал запрасіў свайго настаўніка ўзначаліць Віцебскае Народнае мастацкае вучылішча. На пасадзе дырэктара вучэльні, праўда, Дабужынскі прабыў усяго некалькі месяцаў. Ён вярнуўся ў Петраград, а потым эміграваў.
Музей тэатра, музыкі і кіно Літвы валодае, мабыць, найбольш поўным сходам спадчыны Дабужынскага. Тут захоўваецца больш за тысячу яго прац. У Віцебску можна пабачыць эскізы да спектакляў «Пікавая дама», «Раймонда», «Князь Ігар» і іншым.
Марына Паўлава, “Народныя навіны Віцебска”