Новае шоў «Міні-чат» – гэта відэа-інтэрв’ю ў фармаце жывой размовы. Госці праекта – вядомыя музыкі і акторы, якія проста падчас паездкі ў новым аўтамабіле MINI адказваюць на пытанні вядучай пра сябе, Беларусь і творчасць, а таксама ўдзельнічаюць у міні-чэленджах на выкананне спеваў. Першымі гасцямі праграмы «Міні-чат» сталі ўдзельнікі брытанскага пост-хардкор гурта Enter Shikari, канцэрт якога адбыўся ў Мінску 5 сакавіка.
Enter Shikari – брытанскі пост-хардкор гурт, заснаваны ў 2003 годзе. З 2006 года – уладальнікі прэмій альтэрнатыўных музычных конкурсаў NME Awards і Kerrang! Awards. З самага пачатку ў гурт уваходзяць Раўтан «Раў» Рэйнальдс, Крыс Батэн, Роб Рольф і Ліам «Роры» Клеўлоў. Enter Shikari ў Мінску ўжо трэці раз – 5 сакавіка ў клубе Re:Public у рамках бягучага тура Stop The Clocks Tour яны прадставілі беларускім фанатам новую канцэртную праграму, куды ўвайшлі лепшыя спевы мінулых гадоў і трэкі з новага альбома The Spark.
Цягам інтэра’ю радыёвядучая і спявачка, «беларуская лэдзі» Ганна Шалюціна пракаціла брытанскіх рокераў па цэнтральным вуліцам сталіцы на новым стылёвым аўтамабілі MINI Countryman. Маршрут праходзіў праз праспекты Пераможцаў і Незалежнасці, плошчы Незалежнасці і Якуба Коласа і будынак Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Больш за ўсё гурт уразіў будынак Палаца Рэспублікі: «У наступны раз прыездем з аркестрам і абавязкова выступім тут!» – падзяліліся марамі Enter Shikari. Падчас паездкі брытанцы таксама пакаштавалі легенду беларускай вулічнай кухні – знакаміты мінскі фалафель.
Enter Shikari пахвалілі беларускую публіку, сустрэча з якой адбылася вот ужо ў трэці раз, і адказалі на пытанні пра новую канцэртную праграму. «Беларуская публіка, як і ўкраінская, вельмі актыўная. Дзякуючы аўдыторыі шоў Enter Shikari заўсёды непрадказальныя, можа адбыцца ўсё што заўгодна, – з задавальненнем адзначылі Enter Shikari. – Мы часта граем адны і тыя ж хіты, таму ў кожным жывым выступленні стараемся асвяжыць іх, зрабіць цікавейшымі».
Гурт падтрымлівае актыўную сувязь з фанатамі не толькі анлайн, але і асабіста. «Вельмі важна размаўляць з фанатамі тварам да твару, ведаць, як яны ўспрымаюць тваю работу. Ты адчуваеш сувязь, бачыш эмоцыі аўдыторыі ад музыкі», – падзяліліся музыкі.
Па словах удзельнікаў гурта, новы альбом The Spark – гэта эксперымент, на які яны пайшлі свядома. «Нам падаецца, The Spark – гэта ў нейкім сэнсе працяг ранейшай творчасці. Пры гэтым мы стараліся зрабіць яго больш пост-панкавым, сканцэнтравацца на прастаце і мінімалізме», – расказваюць Enter Shikari.
Многія прыхільнікі задаюцца пытаннем пра паходжанне назвы гурта. Раў Рэйнальдс распавёў, што Shikari – гэта назва лодкі, належаўшай яго дзядзьку. У якасці сувеніра музыкі атрымалі ад вядучай драўляны фрэгат у колерах вокладкі новага альбома з надпісам «Enter Shikari» на борце. Цягам паездкі разам з вядучай гурт выканаў свае самыя папулярныя спевы, а таксама эксклюзіўны пост-хардкор-кавер на адну з самых вядомых у Беларусі мелодый – народны спеў «Купалінка».
Жывое выкананне спеваў, адказы на нечаканыя і дзіўныя пытанні, а таксама Мінск з незвычайнага ракурса можна ўбачыць у поўным выпуску «Міні-чат». Новыя выпускі шоў з удзелам знакамітых музыкантаў, як абяцаюць стваральнікі праекта, з’явіцца ў сетцы зусім хутка. Ідэйным натхняльнікам праекта выступае афіцыйны імпарцёр аўтамабіляў MINI ў Рэспубліцы Беларусь, пілотны выпуск праграмы створаны пры падтрымцы канцэртнага агенцтва Wake Up Agency.