Дзяўчыты чырванелі, хлопцы хіхікалі… Так прайшлі нашыя заняткі па тэме “Лаянка”. Нас зноў было пад 300 чалавек!
Напачатку Maryla Shlyk распавяла пра дабрачынны аўкцыён “Мае сэнс” (maesens.by). Ад сённяшняга дня праз яго можна ахвяраваць грошы і на курсы “Мова нанова” (http://maesens.by/cause/
Слоўнік “Лаянка” чыталі па ролях. Ну і жарсці кіпелі! Свалота ты! А ты гадзіна! А ты курдупель! А ты мярзотнік! А ты скула! А ты шэльма!.. Спынілі ўвагу і на тым, якія словы патрапілі ў дадзеным кантэксце ў беларускую мову з ідыш.
Потым на гэтым жа градусе разабралі праклёны і грозьбы. І тут ёсць шэдэўры. Дзе мой нож? – яйцы вон! (Грозьба малому неслуху). Каб табе кукнула! Каб табе моль пяты пабіла! Каб ты век будаваўся! Далей было творчае заданне: палаяцца між сабой на зададзеную тэму. Пераказваць тут няма і сэнсу, хутка ўсё пабачыце самі на відэа! Тады падзівіліся свежым навінам з “Нашай Нівы” за 1906 год. А музычным падарункам стаў выступ беларускамоўнага рэпера SP Kava, які тут жа зладзіў і майстар-клас па пісанні рэпу.
Змест заняткаў “Лаянка” (+ ВІДЭА) цалкам дасяжны на сайце “Мовы нановы”!
Чакаем вас у наступны панядзелак, 17 лютага, а 19.00 у Галерэі Ў (Незалежнасці, 37а)!
Фота: Яўген Ерчак