Футбалісты запісалі ролік да Дня роднай мовы.
Ён апублікаваны на сайце клуба.
«Дынама-Менск» прыкладае шмат намаганняў каб больш шырока выкарыстоўваць беларускую мову. Нядаўна клуб запусціў беларускамоўную версію сайта. Акрамя гэтага, на матчах клуба трыбуны аформленыя банэрамі на роднай мове.