Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
19.06.2018 | Няроўнасці

Феміністкі і правы мужчын

Tweet

Добры дзень! Сядайце ўтульней, падцягвайце бліжэй свой папкорн. Зараз мы пагаворым пра феміністак і правы мужчын.

Ала Альчук. З цыкла “Дзявочая цацка”. 1986

Яшчэ ні адна размова пра дыскрымінацыю, прывілеі і размеркаванне ўлады ў сучасным свеце не абышлася без агаломшаных каментароў:

— Мужчыны мусяць заставацца мужнымі, а жанчыны — жаноцкімі! — гавораць адны.

— Гендарная роўнасць — гэта не толькі пра жанчын, — адгукаюцца іншыя. — Што гэта вы, феміністкі, не змагаецеся за права служыць у войску і валіць лес? Не адмаўляецеся ад дэкрэтнага адпачынку і аліментаў, раз ужо такія самастойныя? Што за двайныя стандарты?

— Калі вы за справядлівасць, дык чаму не дбаеце пра правы мужчын? Дзе “мужчынская павестка”? — далучаюцца тыя, хто часцяком прэзентуе сябе як заліхвацкіх прыхільнікаў усебаковай эмансіпацыі.

Аматараў “прыродных” аргументаў і вульгарных уяўленняў пра раўнапраўе пакінем сёння без увагі. Звернемся да апошняга кшталту прэтэнзій да фемінізму. А менавіта да таго, дзе ў ім “правы мужчын” і хто мусіць за іх змагацца. І ўвогуле, на чым грунтуюцца прэтэнзіі і сацыяльныя замовы да нізавых ініцыятываў і асобных актывістак? І як у некалькіх абзацах патлумачыць, што нават такая пастаноўка пытання — не ок?

Пачнём з галоўнага. Нягледзячы на значныя палітычныя і светапоглядныя змены ў розных кутках свету, мы па-ранейшаму жывём ва ўмовах патрыярхату. Нас працінае сістэма, у якой рэсурсы, па вялікім рахунку, сканцэнтраваныя ў руках мужчын. Менавіта яны атрымліваюць максімум прывілеяў. Менавіта яны валодаюць інструментамі прыгнёту і ў той жа час маюць большы ўплыў на механізмы, якія дазваляюць гэты лад змяніць. І вось тут перад намі просты лагічны ланцужок. Калі людзі з вопытам мужчынскай сацыялізацыі і недыскрымінацыйнымі каштоўнасцямі замест крытыкі фемінізму будуць даваць слова прадстаўнікам і прадстаўніцам уразлівых групаў, слухаць, а не вучыць, як трэба змагацца за правы, ісці поруч, а не ачольваць ініцыятывы, ёсць шанец, што змены на структурным узроўні адбудуцца хутчэй.

Такі падыход тычыцца, безумоўна, не толькі мужчын як групы. У любой сітуацыі, калі ў цябе ёсць улада і няма ўласнага адпаведнага вопыту дыскрымінацыі — слухай, а не дыктуй, што трэба рабіць, будзь побач, а не здалёк паказвай на памылкі.

І гэта зусім не пасіўная роля, бо тут ёсць шмат працы, і было б добра, калі б за яе ўзяліся людзі з прывілеямі. І раз ужо размова зайшла пра правы мужчын, дык каму, калі не ім, асэнсоўваць, што з імі адбываецца. У прыватнасці, чым ёсць сістэмная дыскрымінацыя па “свой бок” барыкадаў, як яна ўплывае на разуменне, што значыць быць “мужчынам” у сучасным грамадстве.

Тады, імаверна, знікне пытанне наконт арміі, пенсійнага ўзросту, спісу забароненых прафесій, бо стане відавочна: гэта не што іншае, як адваротны бок прывілеяў. Вынік таго, хто і як у межах патрыярхату прымае рашэнні. І гэта зусім не жанчыны і тым болей не феміністкі трымаюцца культу фізічнай сілы, мілітарызму і агрэсіі. Абмеркаванне “правоў мужчын” варта пачынаць з публічнай крытыкі інстытутаў дамінавання. Сапраўды, вельмі лагічны ход — выказвацца пра свой вопыт, працаваць з ім, а не выстаўляць спіс прэтэнзій да феміністак і патрабаваць ад іх пільнай увагі да сябе.

Далучыцца да позвы недыскрымінацыі — значыць ствараць і падтрымліваць бяспечную прастору навокал, браць на сябе выпады таксічнай маскуліннасці і тлумачыць сябрам і калегам, што сэксізм і гамафобія нічога станоўчага ў сваім падмурку не маюць, а вось фемінізм прапаноўвае прынцыпова іншы падыход да арганізацыі грамадства. І падтрымліваючы яго, вы выбіраеце свет, дзе нікому больш не давядзецца здаваць нарматывы па “мужнасці” і “жаноцкасці” і мерацца дыскрымінацыямі.

 

Таня Сяцко, budzma.by

Апошняе ў рубрыцы:

Varszauski2
Беларусы свету

Стэфан Варшаўскі: прафесар матэматыкі з Ліды

Ад лідскіх муроў Пачынаем мы крок…

milikolag
"Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы

Навіна пра тое, што зараз медыкі будуць абавязаныя дакладаць праваахоўным органам пра любы выпадак “палавога жыцця школьніц, маладзейшых за 16 гадоў”,...

1IMG_0231
Разам да справы!

Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура

Каманда з чатырох чалавек спрабуе змяніць імідж горада, які больш чым паўстагоддзя найперш асацыюецца з Брэсцкай крэпасцю. Ці рэальна гэта? У “бой”...

Фото - Татьяна Сафонова_
Разам да справы! У краіне

Стрыт-фуд у завулку ката Францыска. Як актывісты змяняюць Маладзечна

Ці магчыма за год зрабіць са свайго горада сталіцу стрыт-фуда? А стварыць у ім крэатыўную вуліцу? Кампанія “Будзьма беларусамі!” сустрэлася з кіраўніцамі...

Апошнія навіны

    Афіша
    Канцэрты фіналістаў «Заспявай-5» падтрымаюць Palina, Naviband і Warsoba
    Мастацтва
    Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень»
    Музыка
    “Мы прытаміліся”. У Мінску прадаюць легендарны клуб “Графіці”
    Грамадства
    Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году
    Грамадства Музыка
    Міністар культуры Беларусі выступіў супраць забароны канцэртаў
    Літаратура
    Найлепш купляюць кнігі Алексіевіч: якую літаратуру купляюць у букіністычных крамах
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    Афіша
    Дні роднай мовы для дзетак у Мінску – 21 і 22 лютага
    Разам да справы!
    Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура
    Афіша
    Куды пайсці на Дзень роднай мовы ў Гомелі
    Гісторыя
    Пад чужынскім прыгнётам
    Разам да справы! У краіне
    Стрыт-фуд у завулку ката Францыска. Як актывісты змяняюць Маладзечна
    Музыка
    Віцэ-прэм’ер Петрышэнка даручыў стварыць беларускія шоу «Голас» і «Х-фактар»
    Музыка
    “Петля пристрастия” апублікавала новы альбом
    Літаратура
    Фестываль “Вершы на асфальце” у кавярні “Грай” (фотарэпартаж)

Афіша

  • 20.02“Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку
  • 20.02УНОВИС. Фильм Евгения Сетько (2018)
  • 20.02Польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч у Мінску
  • 20.02«Думкі і спевы»: Валянцін Акудовіч і Міхал Бараноўскі
  • 20.02Hate speech: свабода, права ці дзіч?
  • 20.02Блюз-среда в TNT Rock Club: The Road Dogs
  • 21.02Дзень роднай мовы для дзетак у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Адкрыццё Стральцоўскага фэсту “Вершы на асфальце” (фотарэпартаж)
    • Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура
    • Прэс-клуб у Магілёве “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 21 лютага

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM