Пасольства Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь і кінатэатр «Цэнтральны» прадстаўляюць Фестываль сучаснага шведскага кіно, які пройдзе ў Мінску з 8 па 12 чэрвеня.
Фестываль адкрываюць рэжысёр Ян Труэль i яго дачка — актрыса Яхана Труэль.
8 чэрвеня, 19:00
“Вечныя імгненні Марыі Ларсан” (драма, 2008 год, 130 мінут)
рэжысёр: Ян Труэль
Пачатак ХІХ стагоддзя. Класічная гісторыя маладой працоўнай жанчыны Марыі. Яе муж Сігфрыд Ларсан мае поспех у жанчын і час ад часу злоўжывае алкагольнымі напоямі. Марыя выйграе ў латарэю фотаапарат. Жыццё змяняецца, калі фатограф Себасціян Петэрсан вучыць яе карыстацца фотакамерай і глядзець на свет па¬новаму, зусім іншымі вачыма. Дзеці, якія гуляюць у двары, суседзі, кветкі, жывёлы — усё, што трапляе ў аб’ектыў, робіцца вечным, у той час як усё астатняе бясследна знікае назаўсёды. З цягам часу здымкі Марыі паведамяць пра тое “цяпер”, у якім яна жыве, яны распавядуць пра беднасць, пра радасць, пра пачатак вайны і змены ў грамадстве. Здымкі стануць сведкамі таго, што людзі сапраўды жылі, смяяліся, танчылі і плакалі. І гэтыя моманты, надрукаваныя на фотапаперы, будуць сведчыць пра тое, што імгненне доўжыцца вечна.
Ян Труэль нарадзіўся ў 1931 годзе. Рэжысёр, аператар, сцэнарыст. У кіно працуе з 1964 года. Адзін з пачынальнікаў “новага шведскага кіно”. У 1964 годзе атрымаў галоўны прыз міжнароднага кінафестывалю ў Аберхаўзене за фільм “Прывал на балоце”. Этапным для рэжысёра стаў фільм паводле рамана нобелеўскага лаўрэата Эйвінда Йонсана “Гэта тваё жыццё” (1966), які лічыцца адным з лепшых шведскіх фільмаў усіх часоў. Поспех быў замацаваны эпічнай дылогіяй “Эмігранты” (1971) і “Пасяленцы” (1972).
Труэль паставіў некалькі фільмаў у Галівудзе. Дзякуючы дакументальнаму фільму “Краіна мараў” (1988), а таксама мастацкім фільмам “Эль Капітано” (1991, прыз “Срэбны Мядзведзь” на міжнародным кінафестывалі ў Берліне), “Гамсун” (1966), “Белы як снег” (2000), Труэль па¬ранейшаму застаецца ў цэнтры кінажыцця і грамадскай увагі.
9 чэрвеня, 19:00
“Воўк” (драма, 2008 год, 95 мінут)
рэжысёр: Даніэль Альфрэдсан
Драматычная гісторыя пра мараль, чалавека і прыроду, пра законы, якія пануюць у грамадстве і па¬за яго межамі. Клеменс і Нейла, уладальнікі статка аленяў, жывуць на поўначы Швецыі ў гармоніі з навакольным асяроддзем. У гэты час у далёкім Стакгольме ўносяцца змены ў заканадаўства: да 1965 года за адстрэл ваўкоў можна было атрымаць прэмію, цяпер, з 1966 года, паляванне на ваўка караецца законам. Усе жывыя істоты маюць аднолькавыя правы на жыццё, і чалавек не павінен умешвацца ў натуральны шлях развіцця прыроды. Як гэта паўплывае на жыццё дзікай глыбінкі? Напад ваўкоў на статак… Дакладны ўдар сякеры, які абрывае жыццё… Больш за чатыры гады пазбаўлення волі за забойства… Ідэі фільма закранаюць лакальныя пытанні і канфлікты, але рэжысёру ўдалося прыцягнуць увагу гледачоў па ўсім свеце.
Даніэль Альфрэдсан нарадзіўся ў 1959 годзе ў Стакгольме. Рэжысёр, прадзюсер, сцэнарыст, акцёр. У кіно працуе з 1982 года. Зняў 21 фільм, сярод якіх “Ціктак” (1997), “Бяздомныя сабакі” (1999). Зараз працуе кіраўніком секцыі мастацкіх фільмаў на тэлеканале SVT у Швецыі. Яго фільм “Воўк” удастоіўся дзвюх прэмій прэстыжнага міжнароднага кінафестывалю ў Манрэалі за лепшы мастацкі ўклад.
11 чэрвеня, 19:00
“Кароль пін-понга” (драма, 2008 год, 112 мінут)
рэжысёр: Енс Ёнсан
Жыццё шаснаццацігадовага Рыле складаецца з праблем. Тоўсты і пануры, ён з’яўляецца аб’ектам кпінаў з боку аднагодкаў. Ён — сапраўдны няўдачнік, на якога не звяртае ўвагі ні адна дзяўчына. У той час як яго малодшага брата Эрыка наадварот любяць, здаецца, усе. І Рыле прызвычаіўся мірыцца з гэтым, таму што, нягледзячы на ўсё, у іх жылах цячэ адна і тая ж кроў. Дома іншыя праблемы: маці, занятая асабістым жыццём, бацька, які даўно ўжо не жыве з імі, але па якім яны вельмі сумуюць, хоць ён і любіць выпіваць і паводзіць сябе, як дарослае дзіця. Адзіная радасць у жыцці Рыле — пінг¬понг. У гэтай гульні ён кароль, непераўзыдзены майстар і чэмпіён. За сталом ён адыгрываецца за ўсе свае няўдачы і помсціць тым, хто яго пакрыўдзіў. Размеранае жыццё змяняецца, калі хлопчыкі дазнаюцца праўду пра сваё нараджэнне. Тады Рыле і Эрык робяцца непрымірымымі ворагамі.
Енс Ёнсан нарадзіўся ў 1974 годзе ва Умеа. Адзін з паспяховых шведскіх рэжысёраў, знакаміты па¬за межамі сваёй краіны, сцэнарыст. У кіно працуе з 2001 года. Яго фільм “Мой брат” атрымаў узнагароды “Срэбны Мядзведзь” у Берліне (2002), “Лепшы замежны кароткаметражны фільм” у Капальбіо (Рым, 2002), “Лепшы кароткаметражны фільм” на фестывалі ў ПалмСпрынгсе. Фільмы “Рыдлёўка” і “Ломкі” былі таксама адзначаны шматлікімі прэміямі. З 2006 года было арганізавана некалькі рэтраспектыў рэжысёра ў Швецыі, Францыі, Галандыі і Фінляндыі.
12 чэрвеня, 19:00
“Па найвышэйшай волі” (відэапаказ) (меладрама, 2006 год, 87 мінут)
рэжысёр: Амір Чамдзін
Лета 1975 года. Неверагодная спёка ахоплівае Стакгольм. Удзень імігрант Хуан пакуе садавіну ў “Арстахаларна”, як і яго брат, які жыве разам з ім. Увечары пачынаецца яго другая праца – прыбіральшчыкам у рэстаране хуткага харчавання. Праз тыдзень у Стакгольм прыедзе яго жонка, і таму ўсё павінна быць ідэальна. Недасыпанне і прыгнятальная спёка робяць яго адзіноту яшчэ больш відавочнай. Аднойчы раніцай яго месца на аўтобусным прыпынку аказваецца занятым прыгожай жанчынай Юлі, спявачкай з Фінляндыі. Пасля некалькіх выпадковых сустрэч начныя спатканні з Юлі робяц-ца самым важным у жыцці Хуана. І калі будзе на тое Божая воля, фантазіі змогуць стаць рэальнасцю.
Амір Чамдзін нарадзіўся ў 1974 годзе. Спявак у гурце “Infinite Mass” і рэжысёр музычных відэа і рэкламных кліпаў. У 2004 годзе атрымаў прэмію “Grammis” (“Лепшае відэа года”) за кліп гурта “The Cardigans” “You’re The Storm”.
Мастацкі фільм “Па найвышэйшай волі” 2006 года быў для рэжысёра дэбютам. У галоўнай ролі знялася салістка гурта “The Cardigans” Ніна Персан. Яго наступны праект — экранізацыя кнігі Монікі Фагерольм “Амерыканская дзяўчынка”.
Фільмы дэманструюцца з перакладам на беларускую мову.
Даведкі па тэл. 200-34-16, 200-27-47