Глушанскі пасялковы савет Бабруйскага раёна, Цэнтр рамёстваў г/п Глуша пры падтрымцы Еўрасаюзу ў межах сумеснага праекта Праграмы развіцця ААН і Еўрапейскага саюза “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні” запрашае на Фестываль народных промыслаў і рамёстваў “Глушанскі хутарок”, які адбудзецца 29 верасня 2010 г.
У праграме фестываля майстар-класы, вытаўка-ярмарка, народныя гульні і забавы і шмат чаго іншага.
Пачатак а 14-й гадзіне.
Глуша гасцінна чакае гасцей.