Графіці як феномен вулічнага мастацтва даўно ўжо выйшаў за межы цёмных гета і няўтульных чэраваў завадскіх раёнаў. Работы вядомых графіці-майстроў збіраюць натоўпы знаўцаў стрыт-арту на міжнародных выставах, а чарговы малюнак легендарнага Бэнксі берагуць, як сцяну новага гандлёвага цэнтра, на якой ужо спяшаюцца адзначыцца мясцовыя графіцісты.
Сусветны гігант у галіне інфармацыйных тэхналогій, вялікі і жудасны Google, з дапамогай свайго «ўсёвідушчага вока» — сэрвісу Street View — сабраў тысячы малюнкаў графіці з вуліц усяго свету. Праект, які курыруецца парыжскім Google Cultural Institute, з’яўляецца адначасова самай маштабнай анлайн-выставай стрыт-арту, картай графіці і музеем работ легендарных майстроў. Акрамя больш чым пяці тысяч малюнкаў і інсталяцый Google Street Art — гэта база дадзеных з імёнамі знакавых графіцістаў, каля сотні віртуальных экспазіцый, дзясяткі відэаролікаў на тэму вулічнага мастацтва. Асобна варта адзначыць калекцыю назаўжды страчаных работ, напрыклад, графіці майстры 5 Pointz у раёне нью-ёркскага Куінса, што было знішчанае ў лістападзе мінулага года.
Грандыёзны праект, як і любы прадукт ад Google, з’яўляецца адкрытым і інтэрактыўным. Сотні графіці, створаных на гарадскіх вуліцах, былі сфатаграфаваныя для калекцыі простымі карыстальнікамі і дададзеныя на віртуальныя старонкі праекта.
Паводле furfur.me