Паўдні каля сцен Старога замка для гарадзенцаў гралі больш за 150 музыкаў з Беларусі, Польшчы і Літвы. Першы джазавы фестываль Grodno-Jazz-2009 адбыўся 26 чэрвеня. Дзевяць джаз-бэндаў, што ўзялі ўдзел у фэсце, граюць ў стылях блюз, рэгтайм, свінг, фьюжн і фанк.
Літоўскі джаз-бэнд “Trees”
Да гэтага двойчы падобнае музычнае мерапрыемства ладзілася ў рэстарацыі “Гродна”. Сёлета арганізатарам удалося выйсці на адкрытую гарадскую пляцоўку. Сцэну для “Grodno-Jazz-2009” мусілі паставіць у дворыку Новага замка. Пазней месца імпрэзы змянілася: у гэты ж дзень у горадзе сустракаліся прэм’ер-міністры Беларусі і Літвы. Музыкам прыйшлося саступіць рэзідэнцыю каралей Рэчы Паспалітай палітыкам.
Моладзевы эстрадна-сімфанічны аркестр універсітэта культуры і мастацтваў
Cалісткі эстрадна-сімфанічнага аркестра універсітэта культуры і мастацтваў:
— Джаз – гэта гармонія і любоў. Гэта як бальныя танцы… — Гэта стан душы! Свабода душы.
На сцэне з’явіўся аркестр ГУУС з Мінску.
— Што Вам падабаецца больш: законы ахоўваць ці на джаз граць? – запытваюся ў лейтынанта-трубача.
— І тое, і тое хораша, – з усмешкай кажа ён. – Хоць спалучаць гэтыя заняткі бывае цяжкавата.
— А калі прыйшлося б выбіраць?..
— Ну… думаю, трэба законы ахоўваць. Гэта важней.
-А зараз вялікая просьба! – звярнуўся да залы дырыжор аркестра філармоніі. – Хто хоча слухаць – слухае, хто жадае танчыць – танчыць! Наступную песню дакладна немагчыма слухаць седзячы!
Пляцоўка Старога замка
Незаменная частка любога джазавага фестываля – джэм-сэйшн. Усе музыкі падымаюцца на сцэну і па чарзе граюць на абраную тэму. Удзельнікі “Grodno-Jazz-2009” імправізавалі ў рэ-мінор.
Гітарыст гурта “Hush”
Салістка джаз-калектыву філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова
Гурт “Бруклін” выступаў па-за праграмай фэсту