Ужо сем год гурт Гурзуф цешыць слых удзячных слухачоў. Вось толькі, згадзіцеся, схадзіць на сольны канцэрт гурта складана – збольшага дуэт Ягора Забелава (акардэон) дый Арцёма Залескага (барабаны) бавіць музычны час альбо на вялікіх фэстах краіны (накшталт Вольнага паветра (хутар Шаблі) ці “Можна” (Менск), альбо на фэстах замежных. Таму можаце толькі пазайздросціць тым, хто знайшоў у сабе моц ў сярэдзіне працоўнага тыдня 16 траўня падняць сваю пятую кропку і накіравацца ў бітлз-клуб “Чердачок” на канцэрт “Гурзуфа”. Гэта таго каштавала! Да таго ж, Віцебск – менавіта той горад, у якім, са слоў Ягора, яму хочацца раўмаўляць на канцэртах.
Глядзім фотаcправаздачу з канцэрта гурта “Гурзуф” ад Дзмітрыя Лася.
Паводле vitebsk4.me