Майстар-клас па вырабе арыгінальных коцікаў, музыка ад гурта HandMadE, новыя беларускія словы, усмешкі на тварах – у такой цёплай атмасферы прайшлі чарговыя заняткі курсаў беларускай мовы ў Гродне.
Тэмай заняткаў “Мовы Нанова” 26 студзеня было рукадзелле.
У госці ў гэты дзень да наведвальнікаў курсаў беларускай мовы прыйшлі вядомая гарадзенская майстрыха-рукадзельніца Юля Катаржынская, а таксама музыкі з гурта HandMadE.
Глядзіце фотарэпартаж, падрыхтаваны Ірынай Новік.