Навіны ад гурта “Гарадскі вал”: пабачыў свет сінгл “Адмарозкам, Даўнам, Закаханым”.
Гэта свежы студыйны запіс песень “Дваровая” і “Падляшша”.
Першая – чадзіць атмасферай непакорлівых 00-х, рыкае бела-сіне-белымі аўтазакамі і кліча на сход (выпускнікоў). Другая – распавядае пра мала вядомы факт несанкцыянаванага сепаратызму на фестывалі “Басовішча”, бэдтрыпы беларускай вучнёўскай моладзі за мяжой і няўдалую спробу сімбіёзу фольку і заалогіі.
Сінгл без сумневаў будзе цікавы найшырокаму колу інтэрнэт-спажыўцоў, хейтэраў і троляў традыцыйнай беларускай арыентацыі, сабакаводам, нарколагам і супрацоўнікам РАЎСаў ніжэйшага звяна.
Паводле прэс-рэлізу.