Унікальны партрэт Вітаўта з’явіўся ў двары аднаго з гарадзенскіх навабудаў. Вышыня выявы, створанай мінскім аўтарам Вячаславам Selenam, — некалькі метраў. На яе пайшло каля 40 балонаў фарбы.
Працы адбываюцца ў межах праекта Must Act – Must Art, які стартаваў у Гародні некалькі дзён таму. Замаляваныя будуць электрашчытавыя, пад’езды і сцены дамоў.
— Вітаўт мае гістарычнае дачыненне да Гародні. Ён імкнуся, каб была сувязь з горадам. Раней я ў Баранавічах намаляваў князя Кейстута. Вітаўт — сын Кестута, і ён мае непасрэднае дачыненне да Гародні. Мне наогул падабаецца гістарычная тэматыка. Каб людзі ведалі сваю гісторыю, хаця б на вуліцы аб чымсьці даведваліся, — кажа Вячаслаў.
Вулічны мастак ужо намаляваў партрэты Кейстута ў Баранавічах і Боны Сфорцы ў Рагачове. Кейстута — бо ў Баранавічах ён жыў , а Боне Сфонцы Рагачоў перайшоў у спадчыну.
Па словах мастака, яго чакаюць іншыя гарады, аднак якія і што там будзе намалявана, ён трымае ў таямніцы.
Андрэй Мялешка
Фота Андрэя Мялешкі