16.12.2016 | Грамадства Замежжа

«Гэта ліквідацыя». Бюджэт Белсату могуць скараціць на 2/3, перавесьці канал на расейскую

belsat

Уплывовы польскі партал wPolityce, блізкі да сёньняшняй кіроўнай партыі ў Польшчы, паведаміў, што прынятае рашэньне аб скарачэньні фінансаваньня Белсату на 2017 год на 2/3. Рэсурс спасылаецца на неафіцыйныя крыніцы.

wPolityce папрасіў пракамэнтаваць дырэктарку тэлеканалу Агнешку Рамашэўску, што гэтае рашэньне азначае для Белсату?

Агнешка Рамашэўска-Гузы

Агнешка Рамашэўска-Гузы

«Ліківідацыю. Для нас зьмяншэньне нават на 10% было драмай. Мы робім тэлевізію вельмі ашчадна. Я тлумачыла ў Сэйме, што наш бюджэт – гэта ўсяго 5 дзён вяшчаньня Russia Today».

Паводле Рамашэўскай, адпаведны дакумэнт падрыхтаваны МЗС Польшчы. Цікава, што камісія замежных справаў Сэйму заявіла ў чацьвер пра павелічэньне бюджэту незалежных СМІ.

«Таксама мне стала вядома, што мы павінны вяшчаць на расейскай мове. Гэта чарговы абсурд. Беларуская мова стала нашым распазнавальным знакам. Без гэтага важнага элемэнту ў Берасьці будзе Расея. Праз год ці праз пяць, так ці інакш гэта вельмі кепска».

«Белсат» – першы беларускі незалежны спадарожнікавы тэлеканал. Сваё вяшчаньне ён пачаў 10 лістапада 2007 года, у міжнародны дзень правоў чалавека. Фармальна «Белсат» ёсьць структурнай адзінкай Польскага тэлебачаньня. Яго галоўным спонсарам зьяўляецца МЗС Польшчы.

Дзьмітры Гурневіч, svaboda.org


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика